ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пра многае добрае
Галоўнай бібліятэцы Віцебшчыны 90 гадоў!

Круглы стол, прысвечаны камплектаванню бібліятэчных фондаў

Круглы стол, прысвечаны камплектаванню бібліятэчных фондаў
Іншыя Навіны

25 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пад эгідай Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі адбыўся круглы стол “Камплектаванне бібліятэчных фондаў у кантэксце сучаснага заканадаўства аб дзяржаўных закупках”.

Тэматыка круглага стала выклікала павышаную цікавасць у бібліятэчнай супольнасці, спецыялістаў па арганізацыі закупак і юрыстаў устаноў культуры, а таксама прадстаўнікоў кнігавыдавецкай і кнігагандлёвай сфер.

У абмеркаванні пытанняў нарматыўнага рэгулявання, арганізацыі і тэхналогіі ажыццяўлення закупак крыніц інфармацыі для бібліятэчных фондаў прынялі ўдзел Наталля Дульчэўская, намеснік начальніка аддзела рэгулявання закупак кіравання дзяржаўных закупак Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Сяргей Барыскін, старшы пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры г. Мінска, Уладзіслаў Валуевіч, памочнік пракурора Першамайскага раёна г. Мінска.

Былі дадзены тлумачэнні па канкрэтных выпадках прымянення заканадаўчых нормаў, фармаванню гадавога плана закупак дакументаў для бібліятэчных фондаў, парады па арганізацыі набыцця літаратуры бібліятэкамі, падпіскі на перыядычныя выданні.

Прэзентацыя Дульчэўскай Н.А.
Выніковы дакумент круглага стала

Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

29 Май 2024

29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад галіны “Культура”, члена пастаяннай камісіі Мінгарсавета Святланы Вінакуравай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

28 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэстаўрацыя лістовак-плакатаў 1943 года выдання з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 Май 2024

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у аддзеле рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі адрэстаўрыраваны дзве лістоўкі-плакаты 1943 года выдання.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Цыкл кінапаказаў адкрыў фільм “Падрыў”

24 Май 2024

23 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра”, прымеркаванага да 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам