ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Cемінар “Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці”
Экскурсія “Помнім боль і страты твае, Беларусь…” па творах ваеннай тэматыкі Івана Шамякіна

Крыніца айчыннай гісторыі: у бібліятэцы прэзентаваны альбом “Напалеон Орда” (+відэа)

Крыніца айчыннай гісторыі: у бібліятэцы прэзентаваны альбом “Напалеон Орда” (+відэа)
Іншыя Навіны

20 красавіка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя альбома гравюр аднаго з самых вядомых майстраў архітэктурнага пейзажа Напалеона Орды.

Напалеон Орда (1807–1883) – знакаміты мастак, кампазітар, піяніст, педагог і грамадскі дзеяч. Яго творы адрозніваюцца строгай дакументальнасцю, з’яўляюцца найкаштоўнейшай крыніцай вывучэння айчыннай гісторыі і архітэктуры, бо большасць  адлюстраваных аб’ектаў страчаны або маюць іншы выгляд. Сярод акварэляў і графічных прац  майстра больш за 200 адлюстроўваюць беларускія мясціны. Самая вялікая айчынная калекцыя літаграфій з малюнкаў Напалеона Орды захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

З шэрагу запатрабаваных выданняў, прысвечаных асобе мастака, вылучаецца альбом “Напалеон Орда”, які быў створаны ў 2020 годзе ў выніку супрацоўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі і выдавецтва “Беларусь”. У выданні апублікаваны 190 гравюр з выявамі беларускіх архітэктурных помнікаў, палацаў і мястэчак ХІХ ст. Максімальна поўна прадстаўлены краявіды Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, а таксама архітэктурныя помнікі Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны і Румыніі з калекцыі бібліятэкі.

Выданне адзначана дыпломам пераможцы і знакам-сімвалам “Малы залаты фаліянт” у намінацыі “За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны” LX Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

У прэзентацыі прынялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, намеснік генеральнага дырэктара НББ, аўтар уступнага артыкула і складальнік альбома Аляксандр Суша, дырэктар выдавецтва “Беларусь” Сяргей Пешын, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Юлія Лісай.

 У межах мерапрыемства адбылося знаёмства з унікальным альбомам і выстаўкай-праглядам выданняў, прысвечаных Напалеону Ордзе як майстру архітэктурнага пейзажа, а таксама з альбомамі малюнкаў і гравюр відарысаў Беларусі і іншых краін. Дапоўнілі выстаўку арыгінальныя лінагравюры мастака з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі.

Пранікнуцца душэўнай атмасферай вечара прысутным дапамаглі вучні Дзіцячай музыкальнай школы мастацтваў № 15 г. Мінска. Адрыяна Сізаненка і Эмір Ніса выканалі паланэзы Напалеона Орды.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам