ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З залатым юбілеем цябе, “Ленінка”! Па матэрыялах перыядычнага друку 1970–1975 гадоў базы даных “НББ у прэсе”
Мудрыя думкі з залы мастацтва

Лекцыя-канцэрт “Белая голубонька”

Лекцыя-канцэрт “Белая голубонька”
Іншыя Навіны

28 сакавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася чарговая інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Удзельнікі музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі на гэты раз прапанавалі слухачам кантату “Белая голубонька”, напісаную сучасным беларускім кампазітарам Аленай Атрашкевіч. Гэты вакальна-інструментальны твор быў створаны на аснове мастацкага асэнсавання кантавай культуры, якая існавала на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў XVII–XVIII стагоддзях. Мастацкі кіраўнік капэлы Галіна Цмыг у даступнай форме прааналізавала гэты музычны твор, распавяла слухачам пра крыніцы, якія натхнілі кампазітара, і пра іх аўтарскую інтэрпрэтацыю.

Канцэрт праходзіў у форме музычнага перформансу ў традыцыях харавога тэатра, які прадугледжвае рэжысуру, сцэнаграфію і нават анімацыйнае суправаджэнне нумароў. Такім чынам быў паказаны актуальны шлях прэзентацыі нацыянальнай харавой спадчыны.

Праект быў рэалізаваны пад кіраўніцтвам хормайстра музычнай капэлы Жанны Філіповіч і рэжысёра-пастаноўшчыка Юльяны Шырко.

Чакаем усіх жадаючых 25 красавіка на наступным канцэрце “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”, на якім адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага выдання – першага тома анталогіі, прысвечанага рэцэпцыі нацыянальнай спадчыны ў сучаснай кампазітарскай і выканальніцкай практыцы.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам