ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ташкенцкі форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў – удзельніц СНД
Выбраныя працы Сцяпана Драбязкі прэзентавалі ў Мінску

Лекцыя-канцэрт “На Раство Хрыстова анёл прыляцеў”

Лекцыя-канцэрт “На Раство Хрыстова анёл прыляцеў”
Іншыя Навіны

20 снежня ў галерэі “Лабірынт” адбылася інтэрактыўная лекцыя-канцэрт “На Раство Хрыстова анёл прыляцеў” з цыкла “Нацыянальная музычная спадчына Беларусі”.

Напярэдадні Каляд і навагодніх святаў душа, у чаканні цуду, імкнецца напоўніцца адчуваннем цяпла, спакою і ўтульнасці. Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і мастацкі кіраўнік праекта Галіна Паўлаўна Цмыг у гэты снежны вечар падзяліліся святочным настроем з усімі жадаючымі.

У праграме канцэрта-лекцыі прагучалі творы беларускіх кампазітараў каляднай тэматыкі ў выкананні харавога і інструментальнага калектыву. Слухачам выпала магчымасць памузіцыраваць разам з выканаўцамі: ім было прапанавана развучыць песні і канты, прысвечаныя цудоўнаму зімоваму святу, а таксама пазнаёміцца з нацыянальным беларускім інструментам – колавай лірай.

Напрыканцы вечара, аб’ядноўваючы ўсіх прысутных, прагучала навагодняя песня “Jingle Bells” на беларускай мове.

Запрашаем жадаючых на наступны канцэрт “Зайграй жа мне, дударочку, а я патанцую”, на якім будзе прадстаўлена музыка беларускай народнай інструментальнай традыцыі ў гучанні колавай ліры, жалейкі, дуды, акарыны і многіх іншых інструментаў. Сустрэча адбудзецца 26.01.2023 (чацвер) у 18.30.

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам