ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка з працоўным калектывам
Магілёўская губернская друкарня

Лекцыя-канцэрт “Зайграй жа мне, дударочку, а я патанцую”

Лекцыя-канцэрт “Зайграй жа мне, дударочку, а я патанцую”
Іншыя Навіны

26 лютага ў галерэі “Лабірынт” адбылася лекцыя-канцэрт “Зайграй жа мне, дударочку, а я патанцую” з цыкла “Нацыянальная музычная спадчына Беларусі”.

Кіраўнік харавой капэлы Галіна Цмыг расказала аб нацыянальных песенных традыцыях Беларусі, аб той важнай працы, якую праводзяць супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі па захаванні і папулярызацыі нацыянальнай музычнай спадчыны.

2_Zajhraj-zha-mnie-dudarachku.jpg

У выкананні музыкантаў прагучалі ўзоры песеннай народнай творчасці і апрацоўкі народных песень, створаныя вядомым беларускім кампазітарам Аленай Атрашкевіч.

Акрамя таго, слухачоў чакала дзіўнае знаёмства з беларускімі нацыянальнымі музычнымі інструментамі: дудой, жалейкай, акарынай, гуслямі, колавай лірай. Аб іх будове, прынцыпах гуказдабывання і прымяненні ў народнай традыцыі распавяла супрацоўнік цэнтра Кацярына Радзівілава.

Прысутныя змаглі не толькі атрымаць асалоду ад цудоўнага выступлення артыстаў, але і выканаць некаторыя творы разам з імі, а таксама развучыць беларускі танец “Матлёт”.

Чакаем усіх жадаючых на наступным канцэрце “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”, у якім прагучыць музыка беларускіх кампазітараў на вершы нацыянальных паэтаў. Сустрэча адбудзецца 23 лютага ў 18.30.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам