ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка да 150-годдзя выдання газеты “Мужыцкая праўда”
Вясёлая змейка

LIBCOM-2012

LIBCOM-2012
Іншыя Навіны

З 12 па 16 лістапада ў г. Хімкі (Маскоўская вобл.) прайшла XVI Міжнародная канферэнцыя і выстаўка “LIBCOM: Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”.


Галоўны арганізатар мерапрыемства – Дзяржаўная публічная навукова-тэхнічная бібліятэка Расіі.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі каля 400 чалавек: прадстаўнікі бібліятэчнай грамадскасці Абхазіі, Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны; прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў, Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, навучальных цэнтраў, бібліятэчнай асацыяцыі, а таксама кнігавыдавецкія кампаніі.

У рабоце канферэнцыі прыняла ўдзел і выступіла з дакладам “Карпаратыўныя рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: тэхналагічныя аспекты фарміравання і выкарыстання” загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Крамязная С.А.

На канферэнцыі абмяркоўваліся стан і перспектывы развіцця новых інфармацыйных, камп’ютарных і інтэрнэт-тэхналогій у бібліятэчнай практыцы, сістэмная і сеткавая інтэграцыя інфармацыйных і бібліятэчных рэсурсаў, інавацыі ў сучасных адукацыйных тэхналогіях, прававыя аспекты дзейнасці бібліятэк і вытворцаў інфармацыі, электронныя бібліятэкі і электронныя інфармацыйныя рэсурсы.

У рамках канферэнцыі праходзіла спецыялізаваная выстаўка па асноўных тэматычных кірунках: новыя камп’ютарныя і інтэрнэт-тэхналогіі ў інфармацыйнай і бібліятэчнай справе, электронная інфармацыя і электронныя рэсурсы, выдавецкая прадукцыя, бібліятэчнае абсталяванне і матэрыялы, адукацыйныя тэхналогіі.

Праграма канферэнцыі

 
Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам