ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Данской дзяржаўнай публічнай бібліятэкі
Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

Літаратурны дыктант упершыню прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Літаратурны дыктант упершыню прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя Навіны

23 верасня ўпершыню на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбылася міжнародная асветніцкая акцыя ў падтрымку кнігі і чытання “Літаратурны дыктант”.

У гэты дзень у 14 краінах свету адкрыліся больш за 1 200 пляцовак: аматары чытання сустрэліся, каб даведацца, наколькі добра яны памятаюць класічную рускую літаратуру. Удзельнікаў акцыі чакалі 20 пытанняў пра вядомых рускіх пісьменнікаў, любімых літаратурных герояў і стылістычныя прыёмы ў літаратуры, складзеных пры ўдзеле выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, філолагаў, пісьменнікаў і іншых кваліфікаваных спецыялістаў.

У рамках “Літаратурнага дыктанта” таксама адбыўся відэамост для пляцовак, якія ўпершыню прымаюць удзел у міжнароднай акцыі, дзе з прывітальным словам выступілі выконваючы абавязкі міністра культуры Мурманскай вобласці Цімур Даўлетшын, выконваючая абавязкі дырэктара Мурманскай дзяржаўнай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі Марыя Зелянько, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін і прадстаўнікі бібліятэк, якія ўпершыню прымаюць удзел у акцыі.

Вадзім Гігін у сваім выступленні адзначыў, што руская мова з’яўляецца блізкай і роднай мовай не толькі для грамадзян Расійскай Федэрацыі і краін былога Савецкага Саюза, але таксама карыстаецца павагай у краінах Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Міжнародная асветніцкая акцыя праводзіцца з 2021 года па ініцыятыве Мурманскай дзяржаўнай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі ў партнёрстве з Усерасійскай бібліятэкай замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам