ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Лепшая сельская библіятэка
Візіт удзельнікаў фестывалю культур народаў ЕўрАзЭC

Міжнародны семінар па бяспецы дарожнага руху

Міжнародны семінар па бяспецы дарожнага руху
Іншыя Навіны

З 12 па 14 мая 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў міжнародны семінар па бяспецы дарожнага руху.


Семінар адбыўся ў рамках праекта “Павышэнне бяспекі дарожнага руху: вызначэнне рэгіянальных і нацыянальных шляхоў скарачэння колькасці дарожна-транспартных здарэнняў”, які рэалізуецца пяццю рэгіянальнымі камісіямі ААН.

Яго асноўнымі мэтамі з’яўляліся абмен вопытам і практычнымі напрацоўкамі ў галіне дарожна-транспартнай бяспекі; выпрацоўка мер па павышэнні бяспекі дарожнага руху, скарачэнні колькасці ДТЗ, у тым ліку з лятальным канцом; вызначэнне нацыянальных і рэгіянальных прыярытэтаў ў названай сферы.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі нашай краіны і краін блізкага і далёкага замежжа: Рэспублікі Арменія, Азербайджанскай Рэспублікі, Грэчаскай Рэспублікі, Каралеўства Іспаніі, Рэспублікі Малдова, Рэспублікі Польшча, Туркменістана, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Таджыкістан.

Для абмеркавання на семінары былі вынесены наступныя тэмы: “Аб асноўных напрамках павышэння эфектыўнасці дзяржаўнага кантролю ў галіне дарожнага руху і забеспячэння яго бяспекі”; “Міжнародная праграма па паляпшэнні дарожнай бяспекі – дарожныя інспекцыі і інструменты паляпшэння дарожнай бяспекі”; “Глабальнае партнёрства па бяспецы дарожнага руху – укараненне кіраўніцтва; вызначэнне шляхоў скарачэння колькасці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў”.

Семінар стварыў аснову для ўмацавання і развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва ў сферы бяспекі дарожнага руху.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам