ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кнігі пра Беларусь перададзены нацыянальна-культурным аб'яднанням Германіі
Змітрок Бядуля і пачаткі беларускага кінематографа

“Мультчытайка” паводле казкі “Снежная каралева”

“Мультчытайка” паводле казкі “Снежная каралева”
Іншыя Навіны

26 снежня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Мультчытайка” паводле казкі Х.К. Андэрсана “Снежная каралева”.

На мерапрыемстве дзеці з вялікай цікавасцю прачыталі ўрыўкі з казкі пра прыгоды адважнай дзяўчынкі Герды і хлопчыка Кая ў краіне Снежнай каралевы. Вобразы казачных герояў, якіх дзяўчынка сустрэла на сваім шляху, яны змаглі ўбачыць у аднайменным мультфільме.

Пасля знаёмства з персанажамі казкі юныя ўдзельнікі лёгка адказалі на пытанні віктарыны, разгадалі крыжаванку і намалявалі ўпадабанага героя.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У песні ёсць крылы

22 Май 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам