ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Мінскае жыццё” на старонках газеты “Звон”
“Гадзіна музыкі” адкрывае новы сезон

Музейныя заняткі са Скотам Кэралам

Музейныя заняткі са Скотам Кэралам
Іншыя Навіны

18 кастрычніка ў музеі кнігі амерыканскі даследчык старажытных манускрыптаў Скот Кэрал і ўдзельнікі “Клуба кніжных прафесараў” разам вывучалі 300-гадовы рукапісны скрутак.

Дзеткі ўжо былі знаёмыя са знакамітым вучоным і вельмі чакалі чарговай сустрэчы. Летась Скот Кэрал быў куратарам выставачнага праекта “Беларусь і Біблія”, рэалізаванага ў Нацыянальнай бібліятэцы, неаднаразова сустракаўся з “кніжнымі прафесарамі” і вельмі іх палюбіў.

Удзельнікі заняткаў мелі магчымасць даследаваць сапраўдны 30-ціметровы пергаментны рукапіс. Старажытны пергамент, на якім людзі пісалі да вынаходства паперы, як вядома, уяўляе сабою апрацаваную шкуру жывёл. Для таго каб зрабіць шкуру прыдатнай для пісьма, трэба было яе старанна прамыць і вымачыць, каб ачысціць, і гэта працэдура займала некалькі дзён. Пасля шкура шліфавалася і выгладжвалася.

На занятках дзеткі сталі памочнікамі ў даследаванні рукапісу. Гэта было адказна і надзвычай цікава. Перад юнымі “прафесарамі” ўстала складанае заданне: падлічыць колькасць пергаментных кавалкаў, з якіх складаецца скрутак, колькасць слупкоў на “старонцы”, вызначыць разнастайнасць почыркаў перапісчыкаў. Удзельнікі звярнулі ўвагу, што ў скрутку было мноства выпраўленняў, і зафіксавалі спосабы іх пазначэння.

Кожны ўдзельнік заняткаў атрымаў на памяць аўтограф ад вядомага даследчыка.

Заняткі былі арганізаваны ў межах серыі мерапрыемстваў “Берасцейская Біблія: адкрыты дотык”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам