ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фотавыстава “Беларусь: цудоўныя імгненні” прадстаўлена ў Кішынёве
“На Раство Хрыстова анёл прыляцеў”

Музейныя заняткі “Свята Божага Нараджэння ў старадруках”

Музейныя заняткі “Свята Божага Нараджэння ў старадруках”
Іншыя Навіны

17 снежня музей кнігі запрасіў дзяцей на музейныя заняткі “Свята Божага Нараджэння ў старадруках”.

Зусім хутка мы будзем адзначаць адно з самых галоўных свят хрысціянскага свету – Раство Хрыстова. На занятках дзеці здзейснілі “падарожжа ў мінулае” і даведаліся біблейскую гісторыю з’яўлення Богадзіця.

Свята Божага Нараджэння знайшло мастацкае адлюстраванне ў гравюрах богаслужбовых кніг.  Маленькім кнігазнаўцам прадставілася магчымасць убачыць гравюры ў евангеллях, анфалагіёнах, службоўніках і малітоўніках XVII–XVIII стст.

Вялікае задавальненне юныя сябры кнігі атрымалі ад творчай працы пры стварэнні выявы і святочнай паштоўкі, якія адлюстроўваюць падзею Божага Нараджэння.

Сачыце за анонсамі наступных заняткаў музея кнігі.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам