ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Навука і адукацыя Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
“Час вярнуцца”: прэм’ера да Дня Перамогі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі – на Рэспубліканскай дошцы гонару

Нацыянальная бібліятэка Беларусі – на Рэспубліканскай дошцы гонару
Іншыя навіны

30 красавіка адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Рэспубліканскай дошкі гонару.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 174 вызначаны 64 пераможцы з ліку рэгіёнаў і арганізацый, якія ўдастоены занясення на Рэспубліканскую дошку гонару за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках работы за 2023 год.

Сярод арганізацый культуры пераможцам стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Doshka_honaru-1.jpg

Занясенне на Рэспубліканскую дошку гонару – грамадскае прызнанне важкага ўкладу рэгіёнаў і калектываў прадпрыемстваў у сацыяльна-эканамічнае развіццё і рост дабрабыту краіны, што з’яўляецца стымулюючым фактарам для дасягнення яшчэ больш высокіх вынікаў у будучыні.

На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласцей і г. Мінска, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый, якія сталі пераможцамі спаборніцтва, прадстаўнікі працоўных калектываў.

Занясенне на Рэспубліканскую дошку гонару – велізарная заслуга ўсяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Віншуем з такім высокім дасягненнем і жадаем новых працоўных перамог!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам