ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустракайце новую лімітаваную калекцыю “Мова” – серыя “Янка Купала”
Фотавыстаўка “Беларусь: прыгожыя імгненні” прэзентавана ў Міністэрстве замежных спраў

Нацыянальная бібліятэка ўзнагароджана дыпломамі конкурсу “Мастацтва кнігі”

Нацыянальная бібліятэка ўзнагароджана дыпломамі конкурсу “Мастацтва кнігі”
Іншыя Навіны

20 лютага ў рамках XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 60-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Арганізатар – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Конкурс праводзіцца ў мэтах вызначэння лепшых выдавецкіх праектаў, якія сталі падзеяй у Нацыянальным кнігавыданні, павышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, далейшага развіцця кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі за 2020 год.

mastactava_knihi_3.jpg

Выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі адзначаны адразу ў некалькіх намінацыях. Дыпломы I ступені атрымалі кнігі, выпушчаныя выдавецтвам самой бібліятэкі. У намінацыі “Навука і веды” дыплом атрымала манаграфія намесніка генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі А.А. Сушы “Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія”. Гэта даследаванне прысвечана асаблівасцям легендарнага выдання і яго месцу ў айчыннай гісторыі і культуры. У манаграфіі найбольш поўна сабраны цікавыя звесткі пра шэдэўр беларускага кнігадрукавання, які ўбачыў свет у Берасцейскай друкарні ў 1563 годзе.

mastactava_knihi_2.jpg

У намінацыі “Сцяжынкамі роднага краю” дыплом атрымала кніга “Беларусь вачыма бібліёграфа” (аўтары-складальнікі Н.І. Барсукова, Г.В. Брага, К.С. Быстрова, Н.А. Шашэнька). Унікальнае выданне складаецца з 32 раздзелаў, кожны з якіх уяўляе сабой асобны тэматычны блок: гісторыя ўзнікнення беларускага этнасу, паходжанне беларусаў, прырода і персаналіі нашай краіны, культурныя традыцыі, народныя святы і абрады, нацыянальная кухня і г.д.

mastactava_knihi_1.jpg

Высокіх узнагарод удастоены выданні, падрыхтаваныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі супольна з іншымі выдавецтвамі. Так, дыплом пераможцы, а таксама знак-сімвал “Малы залаты фаліянт” быў атрыманы ў намінацыі “За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны” за альбомнае выданне “Напалеон Орда” (складальнік А.А. Суша; выдавецтва “Беларусь”). Упершыню ў гэтым альбоме сабраны і прадстаўлены 190 гравюр з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Вобразы роднага краю, зафіксаваныя Напалеонам Ордай паўтара стагоддзі таму, застаюцца адной з найбольш каштоўных візуальных крыніц па айчыннай гісторыі. Калекцыя літаграфій адлюстроўвае беларускія краявіды Гродзенскай, Віленскай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, а таксама выявы помнікаў, што знаходзяцца за мяжой: у Польшчы, Украіне, Літве, Латвіі і Румыніі.

Спецыяльны дыплом быў атрыманы ў намінацыі “Беларусь памятае” за факсімільнае выданне “Жыровіцкае Евангелле XVI стагоддзя” (навуковы рэдактар А.А. Суша; выдавецтва “Медыял”). Публікацыя прадстаўляе ўзноўлены беларускі рукапісны помнік XVІ стагоддзя, які атрымаў назву ад старажытнага манастыра ў Жыровічах, дзе ён захоўваўся да сярэдзіны XIX стагоддзя.

Усяго ў конкурсе было ацэнена больш за 80 выданняў з сямі краін: Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана, Расіі і Туркменістана. Ад нашай краіны была прадстаўлена 31 кніга ў 11 намінацыях.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам