ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ён чуў сэрца народа: новы віртуальны раздзел да 120-годдзя Кузьмы Чорнага
Чабор на Млечным Шляху

Новы партнёр РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці

Новы партнёр РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці
Іншыя Навіны

Да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Мінскай вобласці далучылася бібліятэка вышэйшай навучальнай установы – Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы.

У бібліятэцы захоўваюцца ўнікальныя фонды багаслоўскіх і гістарычных даследаванняў, творысвятых айцоў, энцыклапедычная, вучэбна-метадычная літаратура, выданні на старажытных і сучасных замежных мовах, мастацкія творы.
minda_1.jpg

Рэгіянальны зводны электронны каталог бібліятэк Мінскай вобласці папоўніўся на 5,5 тыс. запісаў на кнігі. Асаблівую каштоўнасць фонду бібліятэкі складаюць арыгінальныя рукапісныя, старадрукаваныя і факсімільныя выданні пачынаючы з XVI ст.

Запрашаем скарыстацца рэсурсам для пошуку матэрыялаў, якія вас цікавяць!

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.



Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам