ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Жанчына ў сучасным грамадстве: роўныя правы, роўныя магчымасці
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая

Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая
Іншыя Навіны

5 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі перакладаў “Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Выдавецкі дом “Звязда”, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На працягу дваццаці чатырох стагоддзяў існуе пісьмовая паэзія Кітая. У розныя эпохі яе тварылі самыя таленавітыя і адукаваныя людзі, пакідаючы для нашчадкаў своеасаблівы мастацкі летапіс жыцця многіх і многіх пакаленняў сваіх суайчыннікаў. У кнізе “Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая” прадстаўлены творы ста самых адметных паэтаў кітайскай літаратурнай гісторыі, пачынаючы з далёкай старажытнасці – ІV стагоддзя да нашай эры – і заканчваючы творамі паэтаў нядаўна сышоўшага ў гісторыю ХХ стагоддзя. Укладальнік і перакладчык зборніка – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, паэт Мікалай Міхайлавіч Мятліцкі.

На мерапрыемстве выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Гун Цзяньвэй; дырэктар, галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч; галоўны рэдактар часопіса “Полымя”, укладальнік і перакладчык кнігі Мікалай Міхайлавіч Мятліцкі; дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Мікалаевіч Гардзей; дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі.

Прагучала музычная кампазіцыя “Ноч на Юаньсяоцзе” ў выкананні аспіранткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры Ма Лі (гучжэн) і студэнткі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Зінаіды Расаевай (цымбалы).

Госці прэзентацыі пазнаёміліся з цудоўным, багата ілюстраваным выданнем “Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая”. Пад час прэзентацыі дэманстравалася кніжная выстаўка з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаная кітайскай паэзіі.

Чытайце таксама:
Рух думак і душы

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам