ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Што вас чакае на Бібліяночы?
Электронныя рэсурсы для інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання

Падпісаны ліцэнзійны дагавор на выкарыстанне твораў Т.В. Кузьмініч

Падпісаны ліцэнзійны дагавор на выкарыстанне твораў Т.В. Кузьмініч
Іншыя Навіны

Штогод у рамках святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці Нацыянальная бібліятэка Беларусі падпісвае ліцэнзійныя дагаворы з аўтарамі. Сёлета традыцыя падоўжылася.

Таццяна Васільеўна Кузьмініч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, перадала НББ права на выкарыстанне яе твораў. Гэта навуковыя, навукова-метадычныя кніжныя выданні па тэорыі і гісторыі беларускай бібліяграфіі, артыкулы, прысвечаныя арганізацыйным, тэхналагічным праблемам фарміравання інфармацыйных рэсурсаў і іншым актуальным пытанням бібліятэчнай дзейнасці, апублікаваныя з 1993 па 2021 год. Электронная бібліятэка НББ папоўнілася 80-цю дакументамі.

Таццяна Васільеўна Кузьмініч – бібліятэка-бібліёграф, філолаг, выкладчык беларускай мовы і літаратуры. З 1996 па 2003 год выкладала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. З 2004 года пачала сваю прафесійную дзейнасць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на пасадзе намесніка дырэктара па інфармацыйных рэсурсах, з 2020 па 2022 год – намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па інфармацыйных рэсурсах. Старшыня выканаўчага камітэта Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні (2010-2022).

Узнагароджана Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2007), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам “Юбілейны медаль у гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (2010), медалём “За працоўныя заслугі” (2011), Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2020).

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выказвае падзяку Таццяне Васільеўне за каштоўны падарунак для ўсёй беларускай бібліятэчнай супольнасці – ад студэнтаў да прафесіяналаў.

Матэрыял пададзены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам