ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Швейцарыі прайшлі мерапрыемствы ў гонар 400-годдзя першага ў свеце “Буквара”
Каб зацікавіць падлеткаў чытаннем і размаўляць з імі на складаныя тэмы – беларуска запусціла літаратурны анлайн-праект

Першы ў свеце “Буквар” прэзентавалі ў Літве

Першы ў свеце “Буквар” прэзентавалі ў Літве
Іншыя Навіны

28 лістапада ў Літоўскай нацыянальнай бібліятэцы імя Марцінаса Мажвідаса ў Вільні адбылася ўрачыстая прэзентацыя факсімільнага выдання першай у свеце кнігі пад назвай “Буквар”. Выданне папоўніла калекцыі вядучых літоўскіх бібліятэк.

Правядзенне мерапрыемства ў Вільні вельмі сімвалічна.

У 1618 годзе ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў мястэчку Еўе (цяпер горад Вевіс), недалёка ад Вільні, быў выдадзены "Буквар". Падрыхтоўкай і выданнем кнігі займаліся манахі Віленскага Свята-Духава манастыра, які ў той час быў галоўным цэнтрам праваслаўнай асветы на беларуска-літоўскіх землях.

Мерапрыемства адкрылася анімацыйным ролікам, прысвечаным 400-годдзю першага “Буквара”. Перад гасцямі выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Аляксандр Кароль і генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Літвы Раналдас Гудаўскас.

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша расказаў прысутным пра рэалізацыю міжнароднага навуковага выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні першага “Буквара”. Ён таксама адзначыў, што факсіміле кніжнага артэфакта заклікана зрабіць гэты значны помнік асветніцкай думкі даступным для шырокай аўдыторыі.

У рамках прэзентацыі была прадстаўлена выстаўка выданняў беларускіх буквароў са збораў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Мерапрыемства завяршылася цырымоніяй дарэння факсімільных выданняў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы, Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх, Бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта, Віленскай гімназіі імя Францыска Скарыны, Пасольству Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы, Свята-Духаву манастыру і Тракайскаму гістарычнаму музею.

Партнёрамі па факсімільным узнаўленні першага ў свеце “Буквара” выступілі Бібліятэка Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл у Лондане, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, а таксама Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанк”.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Фотаздымкі прадастаўлены Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і нацыянальнай бібліятэкай Літвы.

Чытайце таксама:


Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам