ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт пасла Італіі
Гукі, якія нясуць святло

"Под небом Греции cвященной…"

Іншыя Навіны

25 сакавіка 2009 года а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае святочнае мерапрыемства "Под небом Греции cвященной…".


У рамках правядзення Дзён грэчаскай культуры ў Рэспубліцы Беларусь з 25 сакавіка па 25 красавіка 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будуць прадстаўлены кніжная і мастацка-дакументальная выстаўкі. Арганізатарамі праектаў выступаюць Беларускае грамадскае аб’яднанне грэкаў “ПЕЛОПОННЕС”, Пасольства Грэчаскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

25 сакавіка адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства “Под небом Греции cвященной…”, у якім з канцэртнай праграмай выступяць лаўрэат чатырох Усебеларускіх фестываляў нацыянальных культур Арцём Ахпаш, лаўрэат 7-га Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур танцавальны ансамбль “Белые Крылья” цэнтра мастацкай творчасці вучняў г. Маладзечна і лаўрэат 7-га Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур юная грачанка Ксенія Чалопула.

Таксама ў праграме мерапрыемства – прэзентацыя выстаўкі жывапісу мастакоў Ірыны Гілеп і Паўла Дзімітрыядзі, экспазіцыі фотаматэрыялаў, у ліку якіх выявы нацыянальных касцюмаў, музычных інструментаў, партрэты герояў нацыянальна-вызваленчага руху Грэцыі (1821-1833 гг.).

У рамках мерапрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы Беларускім грамадскім аб’яднаннем грэкаў “ПЕЛОПОННЕС” будуць перададзены ў дарунак Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 25 кніг па гісторыі і культуры Грэцыі. Акрамя гэтага, пройдзе ўшаноўванне пераможцаў алімпіяды па гісторыі культуры і мовы старажытнай і сучаснай Грэцыі, якая адбылася 10 сакавіка 2009 года на базе гімназіі №3 г. Маладзечна.

Уваход цэнтральны.

Тэлeфон для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

 

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам