ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музейныя заняткі “Васковыя таблічкі” сабралі юных кнігалюбаў
Творчыя заняткі “Навука вакол нас”

“Прагулкі скрозь стагоддзі” паспяхова стартавалі

“Прагулкі скрозь стагоддзі” паспяхова стартавалі
Іншыя Навіны

29 студзеня ў бібліятэцы адбыўся першы канцэрт-лекцыя з цыкла “Прагулкі скрозь стагоддзі”, прысвечанага гісторыі развіцця класічнай музыкі.

Цыкл адкрыўся канцэртам “Гармонія эпохі барока”. У выкананні ўдзельнікаў музычнага салона “Свет класічнай музыкі”, музыкантаў-аматараў Маргарыты Рукевіч, Марыі Бандарэнка, Алены Васінай, Сяргея Кузьменкі, Алега Стрэльчанкі і Андрэя Суміча прагучалі сачыненні выбітных кампазітараў ХVII – першай паловы ХVIII стагоддзя ў перакладанні для фартэпіяна. Слухачы пазнаёміліся з музыкай Ж.-Б. Люлі і Д. Скарлаці, атрымалі асалоду ад несмяротных харальных прэлюдый і “Італьянскага канцэрта” І.С. Баха, знакамітай “Пасакаліі” Г.Ф. Гендэля і іншых твораў.

Выкананне музыкі перамяжоўвалася інфарматыўным і займальным расповедам Маргарыты Рукевіч, вядучай канцэрта. Яна прадставіла маляўнічую слайд-прэзентацыю і мноства цікавых фактаў пра жыццё кампазітараў эпохі барока, пра культуру гэтага перыяду, жывапіс, перавагі ў модзе і касцюме. Гэта дазволіла слухачам яшчэ больш пагрузіцца ў часы Баха і Гендэля і ўявіць сябе іх сучаснікамі.

Канцэрт атрымаўся вельмі душэўным і пазнавальным, а яго дапаўненнем стала кніжная выстава пра музыку і кампазітараў эпохі барока з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.

26 лютага а 15-й гадзіне прыхільнікаў класічнай музыкі чакае наступны канцэрт з цыкла “Прагулкі скрозь стагоддзі”, прысвечаны “Свяшчэннай трыядзе класіцызму” і шэдэўрам І. Гайдна, В.А. Моцарта і Л. ван Бетховена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам