ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча з аўтарамі праекта “Спадчына Беларусі”
Запрашаем да супрацоўніцтва

Прэзентацыя акадэмічнага выдання па архітэктуры Беларусі

Прэзентацыя акадэмічнага выдання па архітэктуры Беларусі
Іншыя Навіны

26 сакавіка а 15-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя акадэмічнага выдання “Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце”.


Шматтомнае акадэмічнае выданне выходзіла на працягу 2005–2009 гг. у выдавецтве “Беларуская навука”.

Гэта фундаментальнае даследаванне Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выданне прадстаўляе аналіз помнікаў беларускага дойлідства ў кантэксце развіцця будаўнічай культуры ўсходніх славян і народаў Еўропы, выкананы на аснове выкарыстання шырокага спектра новых факталагічных матэрыялаў, сучасных метадалагічных падыходаў і навуковых уяўленняў. Упершыню сфарміравана навукова абгрунтаваная канцэпцыя развіцця архітэктуры Беларусі – ад вытокаў да сучаснасці, раскрыты феномен беларускага дойлідства, у якім сінтэзаваны рысы агульнаеўрапейскай і айчыннай архітэктуры, выяўлены рэгіянальныя і нацыянальныя асаблівасці, разгледжаны мастацка-стылявыя тэндэнцыі асноўных гісторыка-культурных перыядаў. Выданне шматбакова раскрывае эвалюцыю горадабудаўніцтва, архітэктуры грамадскіх і жылых будынкаў, сакральнага і традыцыйнага народнага дойлідства, прамысловай архітэктуры і архітэктуры дарог. Кожны том змяшчае аналіз архітэктуры Беларусі па перыядах з ІХ і да пачатку ХХІ ст.

Кнігі багата ілюстраваны фотаздымкамі, схемамі, планамі, картаграфічнымі матэрыяламі. Выданне разлічана на архітэктараў, мастацтвазнаўцаў, культуролагаў, шырокі круг чытачоў. Рэкамендавана для выкарыстання ў вучэбных праграмах вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: “архітэктура”, “мастацтвазнаўства”, “культуралогія”, “гісторыя”; у творчай дзейнасці архітэктараў; у сістэме навуковага забеспячэння міністэрстваў архітэктуры і будаўніцтва, спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

У прэзентацыі возьмуць удзел аўтары выдання, супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, выдавецкага дома “Беларуская навука”, прадстаўнікі Прэзідыума НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Падчас мерапрыемства ўвазе наведвальнікаў будзе прапанавана тэматычная выстаўка-прагляд з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Парадуе сваім творчым выступленнем струнны квартэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Тэлефоны для даведак: 284-15-44, 284-18-81; 293-27-67, 293-29-80.

Е-mail: secr@bas-net.by, pr@nlb.by

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам