ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе
Візіт дэлегацыі Дзяржаўнай аўдытарскай службы В’етнама

Прэзентацыя і перадача ў дар кніг, якія выйшлі пры падтрымцы МФГС

Іншыя Навіны

18 верасня 2009 года ў 16.00 у галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя і перадача ў дар кніг, якія выйшлі пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД (МФГС).


Увазе гасцей будуць прадстаўлены выданні, сярод якіх зборнік паэзіі А.С. Пушкіна «Душе настало пробужденье», выдадзены паралельна на рускай і таджыкскай мовах, зборнік Ч.Т. Айтматава «Когда падают горы» (раман, які стаў апошнім у творчай біяграфіі сусветна вядомага пісьменніка), падарачны альбом народнага мастака Малдовы М. Грэку (1916–1998), DVD-дыск «Наша классика», які ўключае фільмы кінастудый краін СНД, знятыя ў перыяд з 1920-х па 1990-я гг., і інш.

У рамках мерапрыемства прысутныя змогуць азнаёміцца таксама з серыяй выданняў «Классика литератур СНГ», якая ўключае чатыры кнігі, прысвечаныя фальклору і літаратурным помнікам краін СНД: Азербайджана, Малдовы, Узбекістана, Беларусі (прэзентацыйнае выданне «Волшебная свирель»).

Усе прэзентацыйныя выданні будуць перададзены ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам