ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пошук навуковай інфармацыі па прыродазнаўчых навуках і лагапедыі
26 лютага – 3 сакавіка 1944 года. 27 тыдняў да Вызвалення

Прэзентацыя кнігі ўспамінаў дзяцей вайны

Прэзентацыя кнігі ўспамінаў дзяцей вайны
Іншыя Навіны

27 лютага адбылася прэзентацыя кнігі ўспамінаў “Дети войны: их детство закончилось летом 1941” ветэрана Узброеных сіл СССР Ільі Макаравіча Караблікава сумесна з выдавецтвам “Беларусь”.

Дадзенае выданне прымеркавана да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падзеі радаснай і гераічнай, дзякуючы якой сталі вядомы факты аб страшных злачынствах акупантаў.

Кніга выйшла пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У ёй выкарыстаны фатаграфіі, прадастаўленыя Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Гомельскім гарадскім грамадскім аб’яднаннем “Дзеці вайны”, Музеем гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, аўтарамі ўспамінаў, а таксама з адкрытых інтэрнэт-крыніц.

Dzieci_vajny-1.jpg

У рамках прэзентацыі кнігі Нацыянальная бібліятэка прадставіла кніжную выставу-прагляд “Генацыд: дакументы і відавочцы сведчаць”. У экспазіцыі – больш за 50 выданняў, якія раскрываюць сутнасць і змест розных форм генацыду, якія прымяняліся фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. У гэты час на тэрыторыі нашай краіны было забіта і скалечана мноства ні ў чым не вінаватых людзей, у тым ліку і дзяцей. Тэме дзяцей на вайне прысвечаны шэраг выданняў выставы. Дзеці былі заключаны ў канцлагеры і турмы гестапа, утрымліваліся ў яўрэйскіх гета, прыцягваліся да прымусовай працы. Лёсы дзяцей вайны цікавыя для нас і сёння. Нягледзячы на шматлікія пакуты і цяжбы гэтага нялёгкага часу, многія з іх мужна змагаліся на франтах і ў партызанскіх атрадах, дапамагалі ў тыле і ў эвакуацыі. Іх лёсы вучаць нас стойкасці духу, мэтанакіраванасці, настойлівасці. А старонкі гісторыі, пра якія распавядаецца ў прэзентаванай кнізе, заклікаюць рабіць усё магчымае, каб людзі ніколі не зведалі жахі нацызму.

Dzieci_vajny-2.jpg

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, генеральны дырэктар РУП “Беларускае тэлеграфнае агенцтва” Ірына Акуловіч, дырэктар выдавецтва “Беларусь” Вікторыя Філіпкова, старшыня ГА “Беларускі саюз блакаднікаў Ленінграда” Марыя Ягадзіцына, старшыня Рэспубліканскага савета ГА “Беларускі саюз сувораўцаў і кадэт” Сяргей Жыціхін, ветэран Узброеных сіл СССР, аўтар-укладальнік кнігі “Дети войны: их детство закончилось летом 1941” Ілья Караблікаў.

На прэзентацыі прысутнічалі аўтары ўспамінаў – дзеці вайны, чые гісторыі ўвайшлі ў кнігу. На іх долю выпала місія быць сведкамі непасрэдных лакальных падзей Вялікай Айчыннай вайны і перадаць убачанае, перажытае, выпакутаванае наступным пакаленням, каб падобнае больш ніколі не паўтарылася.

Dzieci_vajny-6.jpg

Для дзяцей вайны была арганізавана азнаямленчая экскурсія, падчас якой іх пазнаёмілі з гісторыяй установы і яе ўнікальнай архітэктурай, а таксама былі прадэманстраваны магчымасці бібліятэкі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам