ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя кнігі "Дзікае паляванне караля Стаха"
Арт-крок – 2010

Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Караткевіча

Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Караткевіча
Іншыя Навіны

25 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца прэзентацыя кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”.


Напярэдадні 80-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Беларускі фонд культуры” і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі прэзентуе новае выданне вядомай і любімай чытачамі аповесці пісьменніка “Дзікае паляванне караля Стаха”, выдадзенай на беларускай, рускай, украінскай і англійскай мовах.

Падарункавае выданне “Дзікае паляванне караля Стаха” стане своеасаблівым друкаваным помнікам Уладзіміру Караткевічу і зойме годнае месца на паліцах кожнай бібліятэкі нашай краіны.

У рамках прэзентацыі кнігі будзе прадстаўлена выстаўка асобных выданняў аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на розных мовах свету, а таксама кніжная выстаўка “Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…" , прысвечаная 80-годдзю Уладзіміра Караткевіча.

У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага фонду культуры, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, музеяў, выдавецтваў, бібліятэк Мінска, дыпламатычнага корпуса.

Гасцей чакае выступленне Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра "Зніч" (дырэктар і мастацкі кіраўнік – Галіна Дзягілева).

Тэлефон для даведак: 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

У Нацыянальную бібліятэку Беларусі прыбыў студэнцкі атрад “Алмаз”

23 Май 2024

На 45-м З’ездзе грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” першы сакратар Аляксандр Лук’янаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў генеральнаму дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіму Гігіну працоўную пуцёўку студэнцкага атрада для працы ў бібліятэцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб навацыях у дзейнасці садаводчых таварыстваў

22 Май 2024

21 мая Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках сумесных мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная сустрэча з адвакатам па тэме “Навацыі ў дзейнасці садаводчых таварыстваў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У песні ёсць крылы

22 Май 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам