ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Разумны метал
Паэтычнае майстэрства перакладчыка

Прэзентацыя “Кніжнай спадчыны Беларусі”

Прэзентацыя “Кніжнай спадчыны Беларусі”
Іншыя Навіны

28 кастрычніка а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя альбома-каталога “Кніжная спадчына Беларусі”.


Выпуск выдання стаў вынікам сумеснай дзейнасці калектываў выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да Дня беларускага пісьменства.

У альбоме прадстаўлены лепшыя ўзоры нацыянальнай кніжнай спадчыны з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, выданні, прысвечаныя беларускай тэматыцы, рэдкія і каштоўныя кнігі, картаграфічныя і выяўленчыя выданні, а таксама экзэмпляры кніг з вядомых беларускіх кніжных збораў.

Тэкставы матэрыял фотаальбома прадстаўлены на беларускай, рускай і англійскай мовах. Старонкі выдання ўпрыгожваюць тысячы маляўнічых ілюстрацый.

Тэлефон для даведкі: (8 017) 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

29 Май 2024

29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад галіны “Культура”, члена пастаяннай камісіі Мінгарсавета Святланы Вінакуравай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

28 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам