ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Скарына ў ролі Бонда
Аб падвядзенні вынікаў конкурсу

Прэзентацыя перакладу “Рыгведы” на беларускую мову

Прэзентацыя перакладу “Рыгведы” на беларускую мову
Іншыя Навіны

6 ліпеня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя перакладу першай кнігі аднаго з найстаражытнейшых індыйскіх помнікаў літаратуры на беларускую мову.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Пасольства Індыі ў Рэспубліцы Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

“Рыгведа” – адзін з самых старажытных твораў індыйскай цывілізацыі, напісаны на ведыйскім санскрыце не пазней, чым у 1500 годзе да н.э. Вялікі збор кароткіх гімнаў, прысвечаны ўсхваленню багоў, складаецца з 10 кніг, якія называюцца мандаламі. Старажытныя гімны багам і цяпер уражваюць чытачоў сваёй паэтычнай дасканаласцю і глыбінёй думкі. Як каштоўная крыніца вывучэння старажытнаіндыйскай гісторыі і міфалогіі ў 2007 годзе “Рыгведу” ўключылі ў рэестр праграмы ЮНЕСКА “Памяць свету”.

Пераклад першай кнігі старажытнага індыйскага тэксту, выкананы непасрэдна з мовы арыгінала маладым паэтам Ігарам Куліковым, ахоплівае першую частку “Рыгведы”. У амаль 600-старонкавай кнізе можна знайсці не толькі паэтычны пераклад гімнаў, але і мноства пазнавальных артыкулаў аб мове і светапоглядзе старажытных арыеў.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. Ён павіншаваў усіх, хто прычыніўся да выхаду выдання "Рыгведа" на беларускай мове, і пажадаў умацавання культурных сувязей паміж Беларуссю і Індыяй.

Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь спадар Панкадж Саксена падзякаваў Міністэрству культуры за аказаную падтрымку ў выданні “Рыгведы” і Нацыянальную бібліятэку за арганізацыю прэзентацыі. Спадар пасол падкрэсліў важнасць культурных сувязей у развіцці ўзаемаадносін паміж дзяржавамі і адзначыў як адну са значных падзей у рамках гэтага супрацоўніцтва – магчымасць беларускага народа датыкнуцца да старажытнай індыйскай спадчыны. Ён выказаў упэўненасць, што беларуска-індыйскія адносіны будуць развівацца далей і станавіцца трывалымі. "У кастрычніку ў Індыі пройдуць Дні беларускай культуры. Спадзяюся, што гэтае важнае мерапрыемства пазнаёміць маіх суайчыннікаў з вашай цудоўнай краінай", − падзяліўся спадар Саксена.

Перакладчык тэксту “Рыгведы”, малады беларускі паэт Ігар Кулікоў расказаў прысутным аб ідэі перакладу, асаблівасцях старажытнага індыйскага тэксту, а таксама прачытаў услых адзін з гімнаў на беларускай мове. Як аказалася, шматлікія “хвалебны”, як назваў іх сам Ігар, распавядаюць пра міфы, якія знаходзяцца ў сюжэтнай паралелі з беларускай народнай творчасцю – яны нясуць такі ж павучальны сэнс, тыя ж ідэі дабра і справядлівасці.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч выказаў словы ўдзячнасці паслу Рэспублікі Індыя і пажадаў развіцця далейшых адносін паміж нашымі краінамі, адзначыўшы, што кропак судатыкнення для гэтага нямала: нават у самой назве “Рыгведы” прысутнічае наша, такое беларускае слова “веды”.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і прадстаўнікі дыпламатычных місій.

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам