ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пасяджэнне Ваенна-навуковага таварыства да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Лекцыя-прэзентацыя: бязмежныя магчымасці фартэпіяна

Прэзентацыя сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” ў БДУКіМ

Прэзентацыя сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” ў БДУКіМ
Іншыя Навіны

25 красавіка на факультэце інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адбылася прэзентацыя інфармацыйнага рэсурсу “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Супрацоўнікі аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ Вячаслаў Брычкоўскі і Любоў Даніленка пазнаёмілі студэнтаў з магчымасцямі сайта як навігатара па самых аўтарытэтных беларускіх электронных інфармацыйных рэсурсах, якія аб’ектыўна адлюстроўваюць жыццё нашай краіны. Будучыя бібліятэкары былі азнаёмлены са структурай і кантэнтам сайта. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікаў раздзел, які прадстаўляе спасылкі на інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк і музеяў, а таксама каляндар найважнейшых мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню, якія адбудуцца ў Рэспубліцы Беларусь у 2019 г.

На прэзентацыі прысутнічала 12 валанцёраў II Еўрапейскіх гульняў, увагу якіх прыцягнуў раздзел “Для гасцей і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў”.

Пасля прэзентацыі адбыўся абмен думкамі пра перспектывы развіцця рэсурсу, магчымасці яго выкарыстання ў навучальным працэсе, навукова-даследчай і валанцёрскай працы. У абмеркаванні прынялі ўдзел прафесар кафедры бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Валянціна Саітава і старшы выкладчык кафедры інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый Святлана Маланухіна.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам