ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт членаў міжнароднага жаночага клуба
Кембрыдж перадаў Беларусі лічбавую копію выдання Скарыны

Рамантычны авантурызм

Рамантычны авантурызм
Іншыя Навіны

5 красавіка мастак Сяргей Радзюк прадставіць у бібліятэцы выставачны праект “Рамантычны авантурызм”.


Сяргей Радзюк з'яўляецца членам Саюза мастакоў Расіі, а таксама заснавальнікам аб’яднання мастакоў “Сонечны квадрат”. На яго рахунку больш за 80 персанальных выставак. Карціны мастака знаходзяцца ў дзяржаўных музеях Люксембурга, Паўднёвай Карэі, В'етнама, Беларусі і Расіі, а таксама ў прыватных калекцыях Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, Вялікага герцага Люксембурга, караля Камбоджы, вядомых знатакоў мастацтва ўсяго свету.

Работы Сяргея Радзюка выкананы ў розных напрамках і жанрах. Яны прадстаўляюць рэалістычны, беспрадметны жывапіс, мадэрн і аўтарскія эксперыменты ў адкрытым ім стылі – джаз. У сваёй творчасці аўтар звяртаецца да змешанай тэхнікі – спалучае жывапіс з элементамі калажу, выкарыстоўваючы манеты, свечкі і іншыя аб'ёмныя дэталі.

Сярод найбольш вядомых работ мастака на выстаўцы прадстаўлены рамантычныя і фантасмагарычныя пейзажы. Вядомая серыя карцін “Дамы прыляцелі”, якая паказвае гледачу нерэальныя сюжэты пра лёгкіх, бязважкіх дзяўчын, здольных снедаць у аблоках і гушкацца на дрэвах, пераносіць наведвальнікаў выстаўкі да эпохі Сярэбранага веку.

Вернісаж пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх). Выстаўка будзе доўжыцца да 5 мая 2016 года.

З 6 красавіка ўваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам