ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка мастацкага тэкстылю “Чароўныя фарбы Індыі” (+відэа)
Алесь Разанаў: невядомая велічыня

Размова з адвакатам “Іпатэчнае жыллёвае крэдытаванне і іншыя новаўвядзенні пры будаўніцтве жылля”

Размова з адвакатам “Іпатэчнае жыллёвае крэдытаванне і іншыя новаўвядзенні пры будаўніцтве жылля”
Іншыя Навіны

26 кастрычніка Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Іпатэчнае жыллёвае крэдытаванне і іншыя новаўвядзенні пры будаўніцтве жылля”.

З лекцыяй выступіла адвакат, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Галіна Віктараўна Мельнічонак.

Ipateka-1.jpg

На сустрэчы былі падрабязна асветлены прававыя пытанні ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь датычна жыллёвага крэдытавання, атрымання льготных крэдытаў, долевага будаўніцтва, а таксама набыцця жылля шляхам жыллёвых аблігацый.

Карыстальнікі НББ змаглі атрымаць кампетэнтныя і падрабязныя адказы спецыяліста на актуальныя пытанні аб парадку іпатэчнага крэдытавання пры набыцці (будаўніцтве) жылля.

У рамках мерапрыемства таксама экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам