ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Што вядома аб беларускіх продках Дастаеўскага
“Цікава пачытаць”: кніга І. Юркіна “Малекулы ў дзіравых ботах”

Рэалізуецца стратэгія развіцця УДК на беларускай мове

Рэалізуецца стратэгія развіцця УДК на беларускай мове
Іншыя Навіны

22 кастрычніка ў межах VIII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылася прэзентацыя навукова-практычнага зборніка “Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк: ствараем супольна і якасна”.

Тым самым выкананы адзін з пунктаў прапаноў, запісаных у рэзалюцыі VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” (2020 г.):

“…падрыхтаваць супастаўляльныя табліцы класаў УДК і ББК (згодна «Тыпавой схеме класіфікацыі для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь» (Мінск, 1994)”.

У зборніку, акрамя вышэйзгаданых супастаўляльных табліц, змешчаны карысныя для бібліятэк краіны метадычныя матэрыялы для работы з краязнаўчымі і краіназнаўчымі дакументамі з выкарыстаннем міжнароднай сістэмы “Універсальная дзесятковая класіфікацыя” (УДК) на беларускай мове.

Зборнік прызначаны для бібліятэк, кнігагандлёвых арганізацый, інфармацыйных цэнтраў па сістэматызацыі дакументаў, арганізацыі краязнаўчых і краіназнаўчых дакументных фондаў і пошуку адпаведнай інфармацыі. Выданне будзе карысным таксама для сістэмы падрыхтоўкі кадраў і павышэння іх кваліфікацыі, пры правядзенні семінарскіх заняткаў, чытанні адпаведных лекцыйных курсаў.

ЗМЕСТ

Уступ

Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы і перспектывы выкарыстання міжнароднай сістэмы УДК у Беларусі

Стратэгія развіцця УДК на беларускай мове і яе ўкараненне ў работу публічных бібліятэк Беларусі  для патрэб краязнаўчай дзейнасці

Супастаўляльныя табліцы "Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь" (Мінск, 1994) і "Універсальнай дзесятковай класіфікацыі" на беларускай мове (Мінск, 2016)

Прадметны паказальнік да супастаўляльных табліц

ДАДАТАК 1 Прыклады прымянення індэксаў УДК (гуманітарныя і грамадскія навукі)

ДАДАТАК 2 Прыклады прымянення індэксаў УДК (прыродазнаўчыя і прыкладныя навукі)

ДАДАТАК 3 Вызначальнікі месца сучаснай тэрыторыі Беларусі

ДАДАТАК 4 Гісторыя Беларусі згодна УДК на беларускай мове (Мінск, 2016)

ДАДАТАК 5 Палажэнне аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк Рэспублікі Беларусь

ДАДАТАК 6 Карыстальнікі УДК у Беларусі

ДАДАТАК 7 Спіс літаратуры па методыцы індэксавання дакументаў з прымяненнем УДК (асноўная літаратура)

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам індэксавання дакументаў і аўтарытэтнага кантролю.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам