ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Доступ да баз даных SAGE прадоўжаны
Літаратурна-мастацкая вечарына “Горьким моим словом посмеюся…”

Рэдкая кніга: крытэрыі ідэнтыфікацыі

Рэдкая кніга: крытэрыі ідэнтыфікацыі
Іншыя Навіны

20 сакавіка 2009 года ў зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Рэдкая кніга: крытэрыі ідэнтыфікацыі”.


Мэтай семінара з’явілася абмеркаванне тэарэтычных і практычных пытанняў фарміравання фондаў рэдкай кнігі, а таксама павышэнне кваліфікацыі і абмен вопытам работы супрацоўнікаў аддзелаў рэдкіх кніг.

Мерапрыемства было арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай бібліятэчнай асацыяцыяй і Камітэтам па ахове кніжных помнікаў.

У семінары прынялі ўдзел спецыялісты бібліятэк, у тым ліку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, супрацоўнікі музеяў і ВНУ, якія займаюцца даследаваннем, навуковай апрацоўкай, камплектаваннем і арганізацыяй фондаў рэдкай кнігі.

Старшынствавалі на семінары намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Людміла Генадзьеўна Кірухіна і загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Галіна Уладзіміраўна Кірэева.

Работа семінара завяршылася экскурсіяй па музеі кнігі, у ходзе якой госці пазнаёміліся з калекцыяй рарытэтаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам