ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З Днём маці!
Няхай заўжды будзе мама!

Рэспубліканскі форум “Кніга = Свет”

Рэспубліканскі форум “Кніга = Свет”
Іншыя Навіны

13 кастрычніка ў бібліятэцы адбыўся рэспубліканскі форум “Кніга = Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання”.


Пісьменнікі і педагогі, выдаўцы і вучоныя, супрацоўнікі бібліятэк і спецыялісты сістэмы адукацыі, навучэнцы школ, каледжаў і ВНУ сабраліся ў Нацыянальнай бібліятэцы для абмеркавання вострых праблем, звязаных з выпрацоўкай нацыянальнай стратэгіі падтрымкі чытання і выхавання кампетэнтнага, кваліфікаванага чытача.

Форум стартаваў у межах рэспубліканскага інфармацыйна-асветніцкага праекта “КнігаСвет”, які мае мэтай стварэнне ўмоў для шматвектарнага развіцця культуры чытання беларускага грамадства. Падчас работы форуму прайшлі пленарнае і секцыйныя пасяджэнні, круглы стол, майстар-класы, працавала выстаўка кніжнай прадукцыі. Удзельнікам мерапрыемства і прадстаўнікам СМІ быў прэзентаваны інтэрнэт-рэсурс “КнiгаСвет”.

На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў ІІ этапу культурна-інфармацыйнага марафону “Культ-пра-Свет” і дыстанцыйнага праекта “Стартап-фэст «Спадчына.tut»” панавала атмасфера сапраўднага свята. Выдавецкi дом “Звязда” ўзнагародзiў лепшых бібліятэкараў сістэмы культуры і адукацыі дыпломамі “За пашырэнне чытацкай аўдыторыі прасторы беларускай літаратуры”.

Рэзультаты работы форуму “Кніга = Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання” будуць садзейнічаць пашырэнню чытацкага кругагляду ў прадстаўнікоў розных пакаленняў дзякуючы знаёмству з набыткамі сучаснага беларускага мастацтва слова, кнігавыдання, а таксама пасродкам далучэння да разнастайных адукацыйных, інфармацыйна-асветніцкіх ініцыятыў, медыйных падзей, праз асабістае ўключэнне ў стварэнне і развіццё пляцовак для ўзаемадзеяння прафесійнага, творчага і асобаснага.

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Нацыянальны інстытут адукацыі, выдавецкі дом “Звязда”, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, рэдакцыя “Настаўніцкай газеты” пры падтрымцы адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, выдавецтва “Аверсэв”, прадстаўніцтва “Schneider Electric Industries SAS”, прыватнага прадпрыемства “Гранд Райт”.

Навіны

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

28 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэстаўрацыя лістовак-плакатаў 1943 года выдання з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 Май 2024

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у аддзеле рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі адрэстаўрыраваны дзве лістоўкі-плакаты 1943 года выдання.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Цыкл кінапаказаў адкрыў фільм “Падрыў”

24 Май 2024

23 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра”, прымеркаванага да 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дні культуры Новасібірскай вобласці ў бібліятэцы

24 Май 2024

24 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія падпісання пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж установамі культуры, падведамаснымі Міністэрству культуры Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі, і дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам