ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Памяць, якую трэба захаваць: праект “Лясная песня” ў Малдове
25 лютага 1945 года. 74 дні да Перамогі

Семінар па выкарыстанні электроннай платформы Web of Science

Семінар па выкарыстанні электроннай платформы Web of Science
Іншыя Навіны

25 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў семінар "Электронная платформа Web of Science як інструмент для павышэння эфектыўнасці навукова-даследчай і адукацыйнай дзейнасці".

Семінар адкрыла начальнік інфармацыйнага цэнтра Ала Шарамецьева. Падчас семінара прадстаўнік кампаніі Clarivate Analytics Ірына Ціханкова азнаёміла ўдзельнікаў з падыходамі да фармавання калекцый і індэксаў на платформе Web of Science, а таксама з новымі і ўдасканаленымі функцыямі: плагінам для пошуку поўных тэкстаў "Kopernio", рэферэнс-менеджарам "EndNote", аналітыкай выданняў у "Journal Citation Reports", новымі функцыямі аўтарскага профілю "Publons".

Для аўтараў навуковых публікацый быў праведзены трэнінг па выбары рэйтынгавых міжнародных часопісаў для апублікавання вынікаў навуковых даследаванняў.

У семінары ўзялі ўдзел больш за 100 слухачоў: прадстаўнікі рэспубліканскіх навуковых бібліятэк, устаноў вышэйшай адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, навукова-даследчых інстытутаў і выдавецтваў.

Прэзентацыя Ірыны Ціханковай

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам