ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзеці маюць правы
Фотагісторыя “пермскіх багоў”

Сучасны стан і вектары развіцця бібліятэк Гомельскай вобласці

Сучасны стан і вектары развіцця бібліятэк Гомельскай вобласці
Іншыя Навіны

25–26 мая прадстаўнікі Міністэрства культуры, Гомельскага аблвыканкама, кіраўнікі з Нацыянальнай бібліятэкі і навукова-вытворчай фірмы “ИНЕАК”, дырэктары і спецыялісты бібліятэк Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у выязным семінары.


Семінар “Сучасны стан і вектары развіцця бібліятэк Гомельскай вобласці” адбыўся на базе Гомельскай абласной ўніверсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна.

25 мая ўдзельнікі семінара абмеркавалі пытанні дзяржаўнага рэгулявання бібліятэчнай галіны рэспублікі і перспектывы далейшага развіцця бібліятэк Гомельшчыны. Асаблівая ўвага была нададзена праблемам інфарматызацыі і развіцця абслугоўвання ў віртуальным асяроддзі, стварэнні карпаратыўных рэсурсаў і іх рацыянальным выкарыстанні для забеспячэння роўнага доступу да інфармацыі для жыхароў усіх рэгіёнаў Гомельскай вобласці.

Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі азнаёмілі прысутных з магчымасцямі НББ як цэнтра карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк і іншых інфармацыйных устаноў краіны ў галіне стварэння і выкарыстання рэсурсаў.

Наступным пунктам маршруту выязнога семінара стала вёска Елянец Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці, дзе ўдзельнікі азнаёміліся з вопытам работы бібліёбуса.

У гэты ж дзень адбылося наведванне Званецкай сельскай бібліятэкі ДУК “Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка”, якая з 2012 года функцыянуе як аб’яднаная публічная і школьная. Бібліятэкар падзялілася з удзельнікамі вопытам сваёй работы, расказала пра праблемы, якія ўзнікаюць.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала знаёмства з вопытам работы Рагачоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Уладзіміра Караткевіча. Усе ўдзельнікі адзначылі высокі ўзровень матэрыяльна-тэхнічнай базы, зацікаўленае і адказнае стаўленне супрацоўнікаў і кіруючых органаў да лёсу гэтай установы і, як вынік, велізарную запатрабаванасць бібліятэкі ў мясцовых жыхароў.

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам