ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Віцебск: па матэрыялах газет 1917–1922 гг. Частка 2. Кансерваторыя і іншыя падзеі
Адзіны дзень бяспекі ў бібліятэцы

Супрацоўнікі бібліятэкі наведалі Дні культуры Растоўскай вобласці

Супрацоўнікі бібліятэкі наведалі Дні культуры Растоўскай вобласці
Іншыя Навіны

РаботнікіНацыянальнай бібліятэкі ўзялі ўдзел у адкрыцці Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь. Урачыстасці прайшлі ў Палацы Рэспублікі.

Калегі наведалі выставу рамёстваў і промыслаў Дона, пазнаёміліся з дзейнасцю вядучых музеяў Растоўскай вобласці: Дзяржаўнага музея М.А. Шолахава, Растоўскага абласнога краязнаўчага музея, Азоўскага, Старачаркаскага, Раздорскага, Таганрогскага музеяў-запаведнікаў і інш. На фотавыставе музея Шолахава, у прыватнасці, былі прадстаўлены адрасаваныя пісьменніку аўтографы Я. Коласа і П. Броўкі.

Dni_kultury_Rastouskaja_vobl-4.jpg

Падчас культурнай праграмы работнікі бібліятэкі пачулі, як гучыць данскі рылей, пазнаёміліся з лепшымі народнымі майстрамі Растоўскай вобласці, якія прадставілі вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, розных відаў рамёстваў, распаўсюджаных на Доне: працы са скуры, керамікі, металу, дрэва, данской лазы, лёну і воўны.

Данскія майстры правялі майстар-класы па прадзенні ніткі на калаўроце і верацяне, карункапляценні на каклюшках, вырабе традыцыйных лялек, працы на ганчарным крузе, пляценні казачай нагайкі і вырабаў з данской лазы.

Атмасферу данскога каларыту дапоўніла выступленне фальклорнага ансамбля “Вольніца” і вакальнага ансамбля “Атаман” Растоўскага абласнога дома народнай творчасці.

Мерапрыемствы падарылі калектыву бібліятэкі незабыўныя ўражанні і станоўчыя эмоцыі.

Матэрыял пададзены прафсаюзным камітэтам НББ.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам