ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новае выданне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Захаванасць дакументаў як залог якаснага задавальнення чытацкіх запытаў

Свабоднае праграмнае забеспячэнне для стварэння краязнаўчых рэсурсаў бібліятэк

Свабоднае праграмнае забеспячэнне для стварэння краязнаўчых рэсурсаў бібліятэк
Іншыя Навіны

22 кастрычніка ў рамках VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” Віктар Пшыбытка правёў анлайн майстар-клас “Выкарыстанне свабоднага праграмнага забеспячэння для стварэння краязнаўчых рэсурсаў бібліятэк”.

Фарміраванне ЭІР краязнаўчай накіраванасці з’яўляецца важнай часткай бібліятэчнай дзейнасці і перспектыўнай формай распаўсюджвання і захавання сацыяльнай памяці рэгіёна.

Адно з надзённых пытанняў – выбар праграмнай платформы. Выкарыстанне прапрыетарнага прыкладнога праграмнага забеспячэння (ППЗ), спецыяльна распрацаванага для фарміравання электронных рэсурсаў, з’яўляецца дарагім як з пункту гледжання распрацоўкі, так і далейшага суправаджэння.

Сусветны вопыт паказвае, што выкарыстанне свабоднага праграмнага забеспячэння з’яўляецца альтэрнатыўным і малазатратным варыянтам у забеспячэнні аддаленага доступу да бібліятэчных калекцый. Сёння гэты метад распрацоўкі найбольш папулярны.

Удзельнікі майстар-класа (больш за 150 спецыялістаў з 40 бібліятэк Беларусі) азнаёміліся з трыма бясплатнымі платформамі, якія можна выкарыстоўваць для стварэння краязнаўчых электронных інфармацыйных рэсурсаў. На прыкладзе анлайн рэсурсу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Рукапісы сучасных беларускіх аўтараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” былі прадэманстраваны магчымасці свабоднага праграмнага забеспячэння “Omeka”.

Матэрыял пададзены цэнтрам алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам