17 чэрвеня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Людмілы Івашчанка “Юра, Лёша и жители планеты Весёлая”.
Удзельнікі прачыталі казачную гісторыю ў вершах пра дзіўныя прыгоды двух братоў, якія прыйшлі на дапамогу карапузікам, якія трапілі ў бяду. З дапамогай добрых слоў і выразаў яны разам перамаглі ўсіх злодзеяў.
Дзеці называлі “чарадзейныя словы” ў гульнях “Сардэчнае дрэва” і “Добрыя словы”, слухалі песенькі пра дабрыню.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.