ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы адсвяткавалі 150-годдзе з дня нараджэння Лесі Украінкі
Тэмплан выпуску сацыяльна значымай літаратуры

Творчасць Лесі Украінкі ў кантэксце беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей

Творчасць Лесі Украінкі ў кантэксце беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей
Іншыя Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў міжнародны круглы стол, прысвечаны 150-годдзю з дня нараджэння Лесі Украінкі.

Леся Украінка – знакамітая ўкраінская пісьменніца, аўтар вядомых паэтычных, празаічных і драматычных твораў. Сёлета ўвесь свет адзначае 150-годдзе з дня яе нараджэння, якое ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

З прывітальнымі словамі выступілі прадстаўнікі ўстаноў-суарганізатараў: намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша і саветнік-пасланнік Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Вольга Цімуш.

Падчас міжнароднага круглага стала разглядаліся пытанні лёсу і творчасці знакамітай паэтэсы, яе мастацкай спадчыны, дзейнасць дзяржаўных і грамадскіх устаноў па яе зберажэнні і папулярызацыі. Найвялікшую цікавасць выклікалі пытанні беларускіх кантактаў Лесі Украінкі, яе мінскія адрасы і ўшанаванне імя і творчасці паэтэсы ў Беларусі.

Сваімі найноўшымі даследаваннямі падзяліліся айчынныя навукоўцы і спецыялісты з Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (Алена Бармоціна), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Таццяна Пякуцька-Вабішчэвіч), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Ігар Запрудскі), літаратурнага часопіса  “Полымя” (Мікола Трус), а таксама Мінскага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Заповіт” (Галіна Калюжная).

З украінскага боку выступілі даследчыкі з Валынскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі, Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.І. Вярнадскага, Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка, Інстытута ўкраіназнаўства імя І. Крыпякевіча НАН Украіны.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам