ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Літаратурныя лекі з бібліяаптэкі…
Толькі на адзін тыдзень у Мінску адкрылася ўнікальная выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” (+відэа)

Творчы вечар Аліны Безенсон

Творчы вечар Аліны Безенсон
Іншыя Навіны

21 ліпеня ў бібліятэцы адбыўся творчы вечар беларускага кампазітара Аліны Безенсон, прысвечаны яе юбілею.

Сустрэча прайшла ў форме дыялогу. Аліна Іванаўна распавяла пра сваю творчасць, працу з вучнямі, падрыхтоўку канцэртаў у філармоніі, падзялілася ўспамінамі аб вучобе ў класе кампазітара Андрэя Мдзівані.

Падчас мерапрыемства прагучалі як інструментальныя, так і вакальныя творы кампазітара: “Пасля дажджу”, “Песня сэрца” для цымбалаў і фартэпіяна, сюіта для скрыпкі і фартэпіяна “Кругазварот вады”, апрацоўка беларускай народнай песні “Ляцеў голуб над морам” для цымбалаў і фартэпіяна, песні “Анёл-захавальнік” на вершы А. Бабоўка, “Я бачу сэрцам і душой” на вершы В. Бабіча і інш.

У канцэрце ўзялі ўдзел цымбалістка Дар’я Баханко, скрыпачкі Сафія Ткачэнка і Даніела Куксенкова, піяніст Багдан Бабіч, юная вакалістка Марыяна Бабіч. Бард Алена Маслоўская выканала рамансы Аліны Безенсон “Душа” на вершы Аліны Легастаевай і “Нязгаснае святло” на вершы невядомага аўтара. Напрыканцы прагучала песня “Дзеля міру” ў выкананні Аліны Чыжык.

З юбілеем Аліну Безенсон павіншавалі калегі і сябры, са словамі падзякі выступілі бацькі вучняў Аліны Іванаўны.

Таксама госці пазнаёміліся з прысвечанай кампазітару выставай “Дарогай святла”.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Чытайце таксама: Планета тепла, добра и таланта
Навіны

Сфарміравана праграма ХІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

7 Чэр 2024

Як бібліятэкі ўзаемадзейнічаюць са сферай адукацыі і інтэгруюць лічбавы кантэнт у школьную або праграму ВНУ, як вырашаюцца праблемы вэб-архівавання рэсурсаў? Стварэнне электроннай бібліятэкі, асаблівасці ўкаранення штучнага інтэлекту, – гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца на гэтай сустрэчы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам