ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Круглы стол “Бібліятэчная прафесія: прыярытэты XXI стагоддзя”
Вынікі XXX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

У бібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка “З моладдзю на роўных”

У бібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка “З моладдзю на роўных”
Іншыя Навіны

20 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася дыялогавая пляцоўка “З моладдзю на роўных”. Эксперты па паслявузаўскай самаадукацыі моладзі, прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый распавялі студэнтам аб адкрытых вакансіях і падзяліліся інфармацыяй аб размеркаванні пасля заканчэння ўніверсітэта.

Генеральны дырэктар бібліятэкі Аксана Кніжнікава выступіла з прэзентацыяй аб галоўнай бібліятэцы краіны, яе інфармацыйных рэсурсах, сацыякультурнай дзейнасці і патэнцыяле для самаадукацыі і працы маладых спецыялістаў.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Арцём Цуран, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава, прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, маладыя спецыялісты і выпускнікі ўстаноў вышэйшай і прафесійнай адукацыі.

Увазе выпускнікоў была прадстаўлена тэматычная выстава-кірмаш буйных прадпрыемстваў Мінска. Таксама для ўдзельнікаў мерапрыемства была праведзена экскурсія па “алмазе ведаў”, падчас якой госці пазнаёміліся з архітэктурай і мастацкім афармленнем будынка, больш даведаліся пра векавую гісторыю Нацыянальнай бібліятэкі, пабывалі ў музеі кнігі, падняліся на аглядную пляцоўку і палюбаваліся Мінскам з вышыні птушынага палёту.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам