ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Старонкі гісторыі: да 105-годдзя ўтварэння БССР
Нацыянальная бібліятэка Беларусі пацвердзіла статус навуковай арганізацыі

У бібліятэцы адкрылася выстава да 105-годдзя стварэння БССР

У бібліятэцы адкрылася выстава да 105-годдзя стварэння БССР
Іншыя Навіны

28 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Старонкі гісторыі: да 105-годдзя стварэння БССР”, прымеркаванай да 105-годдзя з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

1 студзеня 1919 года была абвешчана БССР – Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Дата, якая супадае з Новым годам, стала першай – у новай эры беларускай дзяржаўнасці, новай эпосе беларускай гісторыі. Яркая падзея краіны адзначана дадзенай выставай.

На выставе прадстаўлены матэрыялы, якія апавядаюць аб працэсе станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці, асноўных эканамічных, сацыяльных, культурных і гістарычных працэсах. Асаблівую цікавасць уяўляюць матэрыялы аб дасягненнях у розных сферах жыцця, вядомых дзяржаўных і культурных дзеячах БССР.


Экспазіцыю дапаўняюць святочныя плакаты да юбілеяў БССР, выкананыя лепшымі беларускімі мастакамі-плакатыстамі – членамі Саюза мастакоў Беларусі. Плакаты аб’ядноўвае ўрачысты настрой, поўны гонару за краіну, вобразы паспяховай культурнай і вытворчай дзейнасці саюза, упэўненасць у яго будучых дасягненнях і росквіце. Прысвечаныя 50-, 60- і 70-годдзю БССР, плакаты маюць шмат беларускіх нацыянальных сімвалаў: васількі, пшаніца, беларускі арнамент, традыцыйны касцюм, элементы вытворчасці і маштабнага будаўніцтва, герб, колеры флага БССР і г.д. Сярод аўтараў – Ул. Жук, Р. Маліноўскі, І. Крэйдзік, Ул. Сытчанка, Ул. Крукоўскі, І. Радунскі, Л. Замах, Г. Ісыпаў і інш.

Мастацкая экспазіцыя дэманструе майстэрства акадэмічнай школы беларускай плакатнай графікі, жыццесцвярджальны савецкі рэалізм. Шчырыя ўпэўненыя асобы, працоўныя рукі, прынцыповыя характары герояў сюжэтаў уражваюць энергічнасцю і верай.

Каларыт эпохі нясуць плакаты савецкіх аўтараў, прысвечаныя грамадска значным тэмам і падзеям эпохі СССР: засваенне космасу, навукова-тэхнічная рэвалюцыя, экалогія, адукацыя ў інтэрпрэтацыі такіх аўтараў, як У. Філімонаў, Л. Замах, М. Гурло, У. Салаўёў і інш.

1-BSSR_105.jpg

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Павел Трубчык, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Сяргей Клішэвіч, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Алена Стуканава.

Экспазіцыя будзе працаваць да 30 студзеня 2024 года.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама:

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам