ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Лепшае афармленне да Новага года”: узнагароджанне
Беларусь напярэдадні выбараў: партыйнае вымярэнне

У бібліятэцы прэзентаваны мемуары Мікалая Чаргінца

У бібліятэцы прэзентаваны мемуары Мікалая Чаргінца
Іншыя Навіны

31 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя мемуараў народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца.

Мікалай Чаргінец – беларускі палітык, народны пісьменнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін г. Мінска, уладальнік міжнародных прэмій, дзяржаўных узнагарод СССР, Рэспублікі Беларусь і іншых краін.
Мікалай Іванавіч – аўтар больш за 50 твораў мастацкай літаратуры, некалькіх сцэнарыяў і п’ес. Яго кнігі перакладзены на многія мовы свету: азербайджанскую, англійскую, французскую, турэцкую, персідскую, іспанскую, таджыкскую і іншыя. Агульны тыраж кніг складае больш за 7 мільёнаў асобнікаў.


Пісьменнік прэзентаваў 4 кнігі з цыкла аўтабіяграфічных раманаў “Трудные дороги жизни”, а таксама падзяліўся фактамі сваёй багатай біяграфіі, якія ўвойдуць у наступныя выданні.

У гэтых кнігах народны пісьменнік М. Чаргінец распавядае пра свой лёс, пра тое, з чаго пачыналася яго самастойнае жыццё. Старонкі мемуараў напоўнены ўспамінамі пра сям’ю і пра тыя выпрабаванні, якія вытрымалі яго родныя і блізкія ў перыяд фашысцкай акупацыі г. Мінска.


У творах ён дзеліцца ўспамінамі аб сваёй шматграннай дзейнасці – як супрацоўніка органаў унутраных спраў, удзельніка вайны ў Афганістане. Акрамя таго, шмат увагі надае футбольным і спартыўным інтарэсам.

Выданні праілюстраваны мноствам фатаграфій, якія даюць магчымасць адчуць асаблівасці мінулага стагоддзя, убачыць вялікіх дзеячаў Савецкага Саюза, даведацца пра побыт савецкіх людзей, адчуць згуртаванасць савецкага грамадства.


Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-прагляд пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Акрамя таго, аўтар паказаў рэдкія асобнікі сваіх кніг з асабістага архіва.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка, народны пісьменнік Беларусі, ганаровы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

Чытайце таксама рэпартажы “БЕЛТА” і “СБ – Беларусь сегодня”.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам