ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Брытанскай бібліятэцы прэзентавалі "Кніжную спадчыну Францыска Скарыны"
Гістарычная драма: работа над памылкамі

У духу беларускага авангарда: выстаўка Уладзіміра Акулава

У духу беларускага авангарда: выстаўка Уладзіміра Акулава
Іншыя Навіны

2 сакавіка ў бібліятэцы адбудзецца вернісаж Уладзіміра Акулава "Імгненні жыцця”.


Вядомы беларускі мастак-авангардыст Уладзімір Акулаў з'яўляецца нязменным прадаўжальнікам традыцый Казіміра Малевіча і Марка Шагала. Яго работы асабліва актуальныя сёння – ім уласцівая жывапісная дынаміка, характэрная для нашага часу, які хутка змяняецца, выразныя колеры, нечаканыя формы і нетрывіяльныя рашэнні.

З 1985 года найбольш буйныя персанальныя выстаўкі Уладзіміра Акулава прайшлі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Нацыянальным музеі гісторыі і культуры, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Пасольстве Рэспублікі Эквадор у Беларусі, музеі “Садовае кальцо” ў Маскве, а таксама ў г. Ватэрлоа ў Бельгіі. Яго работы прадстаўлены не толькі ў музеях, але і ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Бельгіі, Польшчы, Германіі, Італіі, Украіне.

У экспазіцыі – работы з маштабных тэматычных цыклаў “Маскі і вобразы”, “Вайна”, “Вялікія людзі”, “Анімалістычны цыкл”, “Футбалісты” і інш. Да ўвагі наведвальнікаў прапанаваны пейзажы, нацюрморты, партрэты гістарычных асоб, аўтапартрэты, а таксама анімалістычныя малюнкі не зусім звычайных жывёл – напрыклад, з чалавечымі вачамі! Словам, эксперымент, асацыятыўнасць і яркасць уражанняў. Вось такая яна – “нерэальная” рэальнасць Уладзіміра Акулава! Дакрануцца да яе і трапіць у свет мастака-авангардыста можна да 1 мая 2017 года.

Пачатак мерапрыемства а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Дата заканчэння выстаўкі можа быць зменена.

Удакладняйце інфармацыю па тэлефоне: (8 017) 266 37 37.

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам