ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Убачыць салют Перамогі на вышыні 73 метраў!
Экскурсія напярэдадні Дня Перамогі

У Нацыянальнай бібліятэцы ўстаноўлены сусветныя рэкорды

У Нацыянальнай бібліятэцы ўстаноўлены сусветныя рэкорды
Іншыя Навіны

8 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася спартыўна-патрыятычная акцыя “Да перамог гатовы!”.

Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання Дня Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Галоўная мэта акцыі – аддаць даніну памяці ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія ўнеслі неацэнны ўклад у агульную перамогу, прадэманстраваць сілу духу і неабмежаваныя фізічныя магчымасці нашчадкаў Вялікіх Герояў Беларусі.

Ганаровымі гасцямі і суддзямі сталі шматразовыя чэмпіёны і рэкардсмены Вячаслаў Харанека, Віктар Мацур, Сяргей Мацкевіч.

Беларускія атлеты ўстанавілі 2 сусветныя рэкорды ў гіравым марафоне і 4 рэкорды ў беларускім гіравым жыме.

Яўген Карабейнік выканаў 1 402 паўтарэнні ў практыкаванні штуршок гіры па доўгім цыкле са шматразовай зменай рук. Вага гіры – 16 кг.

Сяргей Хуртай – 1 321 паўтарэнне ў практыкаванні штуршок гіры з грудзей са шматразовай зменай рук. Вага гіры – 20 кг.

Юлія Прачкоўская выканала 34 жымы адначасова дзвюх гір вагой па 20 кг.

Вячаслаў Харанека выканаў 197 жымаў гіры вагой 24 кг за 5 хвілін, што ў 40 разоў перавышае дасягненні іншага беларускага атлета, які ўстанавіў папярэдні рэкорд.

Сяргей Мацур ўстанавіў 2 сусветныя рэкорды: аднаразовы жым гіры 80 кг левай рукой і 7 разоў выціснуў гіру вагой 70 кг.

Віншуем спартсменаў з высокімі вынікамі, жадаем новых перамог і дасягненняў!

Арганізатарамі акцыі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і грамадскае аб’яднанне “Федэрацыя гіравога марафону”.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

29 Май 2024

29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад галіны “Культура”, члена пастаяннай камісіі Мінгарсавета Святланы Вінакуравай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

30 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падпольшчыца, партызанка, назаўжды юны Герой Савецкага Саюза

30 Май 2024

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1958 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў у тыле ворага, гераізм, праяўлены ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі” Зінаідзе Мартынаўне Партновай (20.02.1926–10.01.1944) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам