ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Цуда-казка ПРА.замароз.Ку
Нясвіж у гасцях у бібліятэкі

У Новы год разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі

У Новы год разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі
Іншыя Навіны

Напярэдадні Раства і Новага года супрацоўнікі аддзела экскурсійна-метадычнай работы заўсёды імкнуцца стварыць святочны настрой экскурсантам бібліятэкі.

Вялікім сюрпрызам для вучняў 1 “Д” класа сярэдняй школы № 30 стала экскурсія, якую для іх правяла Снягурачка. Дзеці загадалі жаданні ля чароўнага фантана, убачылі “чыгунку” для кніг, пазнаёміліся з друкаванымі выданнямі самых неверагодных форм і памераў, прагуляліся па шкляным мастку.

З агляднай пляцоўкі бібліятэкі экскурсанты змаглі палюбавацца святочным горадам, а таксама зрабіць памятныя фатаграфіі на навагодняй фотазоне ў галерэі “Панарама” на 22-м паверсе.

Запрашаем усіх жадаючых на экскурсіі за новымі ўражаннямі і святочным настроем.

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 29 66293 28 53.

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам