ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
IV Міжнародны фестываль пейзажа

У зімовым лесе

Іншыя навіны

23 студзеня ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пройдуць творчыя заняткі “У зімовым лесе”.


Дзеці змогуць стварыць незвычайную зімовую кампазіцыю з дапамогай нетрадыцыйных выяўленчых сродкаў – круп, пражы, а таксама навучацца канструяваць зімовыя елачкі з паперы.

Заняткі ўдасканаляць навыкі працы з клеем, замацуюць майстэрства пры рабоце з крупамі, навучаць ствараць выявы з пражы. Разнастайнасць мастацкіх сродкаў дазволіць дзецям паэксперыментаваць, дасць прастор для фантазіі, дапаможа рэалізаваць творчыя здольнасці.

У праграме таксама прадугледжаны рухомыя гульні і прагляд мультфільмаў.

Заняткі праводзяцца бясплатна. Усе мастацкія матэрыялы будуць прадастаўлены.

Запрашаюцца дзеці 4–8 гадоў.

Час правядзення заняткаў: 12.00–13.30.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам