ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мой Мінск, у сэрцы ты адзіны!
Дар удзельніц “Miss Supranational – 2013" Нацыянальнай бібліятэцы

Удзел бібліятэкі ў ХХ Дні беларускага пісьменства

Удзел бібліятэкі ў ХХ Дні беларускага пісьменства
Іншыя Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у святкаванні юбілейнага ХХ Дня беларускага пісьменства, які прайшоў у Быхаве з 31 жніўня па 1 верасня.


Галоўным сімвалам свята стаў знакаміты Баркалабаўскi летапiс, якому ва ўрачыстай атмасферы быў адкрыты помнік – першая скульптура кніжнаму помніку ў Беларусі.

Спецыяльна да свята Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала выстаўку-прэзентацыю “Славутая зямля славутых продкаў”, якая была прысвечана кніжным помнікам і знакамітым асобам, звязаным з гісторыяй Быхава і Быхаўскай зямлі. Кніжную экспазіцыю склалі больш за 50 выданняў.

Была прадстаўлена тэматычная навуковая, навукова-папулярная і даведачная літаратура. Дэманстраваліся ўнікальныя і рэдкія выданні: кнігі з дароўнымі надпісамі даследчыкаў Баркалабаўскага летапісу П. Куліша, Е. Раманава, М. Улашчыка; старадрукі з кніжнага збору ХVІІ–ХVІІІ ст. каталіцкага манастыра канонікаў латэранскіх у Быхаве, а таксама кніга “Путевые записки русского художника И. Захарова, собранные во время путешествия по России, Турции, Греции, Италии и Германии” (1854), у якой змяшчаецца падрабязнае апісанне Быхава сярэдзіны ХІХ стагоддзя.

На выстаўцы шырокаму колу наведвальнікаў і ўдзельнікам святочнага мерапрыемства ўпершыню было прадстаўлена 2-томнае выданне “Баркалабаўскi летапiс”, якое ажыццявіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі і выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі”. Першы том з’яўляецца факсіміле, другі – даследаванне і тэкст летапісу. Прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прынялі ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні прэзентацый гэтага выдання пад час Быхаўскіх чытанняў і фестывалю кнігі і прэсы.

   

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам