ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Асоба ў квадраце
Дзеці і кнігі: новыя ініцыятывы

Удзел у пасяджэнні круглага стала Гомельскай абласной бібліятэкі

Удзел у пасяджэнні круглага стала Гомельскай абласной бібліятэкі
Іншыя Навіны

21 лютага ў Гомельскай абласной бібліятэцы адбыўся круглы стол "И живы памятью страницы редких книг" да 15-годдзя музея рэдкай кнігі ў рамках святкавання 95-годдзя Гомельскай абласной бібліятэкі.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі звярнуліся першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Інга Заўгародняя, кіраўнік Рускага дома ў Гомелі, першы сакратар Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Наталля Аўралёва, дырэктар Гомельскай абласной бібліятэкі Таццяна Забіяка.

У пасяджэнні круглага стала прынялі ўдзел спецыялісты бібліятэчнай і музейнай справы, рэстаўратары з Мінска, Гомеля, Брэста, Полацка (Беларусь), Смаленска, Бранска, Новасібірска (Расія). Удзельнікі ў сваіх дакладах разгледзелі сучасныя падыходы да папулярызацыі і прасоўвання гісторыка-культурнай спадчыны, падзяліліся вопытам рэстаўрацыі дакументаў і стварэння электронных рэсурсаў і праектаў, распавялі пра дзейнасць па фарміраванні і зберажэнні рэдкага кніжнага фонду.

З дакладамі выступілі і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: Яўгеній Жук, загадчык аддзела алічбоўкі дакументаў, Дзіяна Муратава, загадчыца аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў, Марыя Шопіна, загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, і Таццяна Карнілава, загадчыца сектара навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.

Для ўдзельнікаў была арганізавана культурная праграма, якая ўключала наведванне “Літаратурнага салона княгіні Ірыны Паскевіч”, знаёмства з выстаўкай “Сяброў шчодрыя дары і кніг цудоўныя светы” ў музеі рэдкай кнігі. Удзельнікі канферэнцыі таксама пабывалі на пазнавальнай экскурсіі па экспазіцыях Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам