ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Навукова-вытворчае супрацоўніцтва ў сацыякультурнай сферы
Адкрыццё фестывалю пейзажа

Урачыстае адкрыццё юбілейнай выстаўкі

Урачыстае адкрыццё юбілейнай выстаўкі
Іншыя Навіны

25 студзеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца прэзентацыя кнігі “Іван Шамякін. Летапісец эпохі: успаміны, інтэрв'ю, эсэ” і ўрачыстае адкрыццё юбілейнай кніжнай выстаўкі да 90-годдзя пісьменніка.


Напярэдадні 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод Івана Пятровіча Шамякіна Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з выдавецтвам “Мастацкая літаратура” прэзентуе юбілейную кніжную выстаўку, прысвечаную жыццю і творчай спадчыне пісьменніка, і біяграфічную кнігу “Іван Шамякін. Летапісец эпохі: успаміны, інтэрв’ю, эсэ”.

На кніжнай выстаўцы прадстаўлена каля 200 выданняў, сярод якіх зборы твораў Івана Шамякіна, выдадзеныя Саюзам пісьменнікаў Беларусі і выдавецтвам “Мастацкая літаратура”; асобныя творы, за якія пісьменнік атрымаў шэраг узнагарод; біяграфічныя і літаратуразнаўчыя публікацыі беларускіх даследчыкаў.

Кніга “Іван Шамякін. Летапісец эпохі: успаміны, інтэрв’ю, эсэ” выйшла ў папулярнай і прэстыжнай серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”. У гэтай кнізе, падрыхтаванай да друку дачкой вядомага празаіка, кандыдатам філалагічных навук Алесяй Іванаўнай Шамякінай, праз успаміны сваякоў, сяброў, літаратараў, архітэктараў узнікае партрэт Мастака і Чалавека ва ўсёй яго філасофскай велічы і прыгажосці.

У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выдавецтва “Мастацкая літаратура”, дочкі пісьменніка Алеся і Таццяна Шамякіны, а таксама прадстаўнікі творчай супольнасці.

Выстаўка «Летапісец эпохі» будзе доўжыцца з 25 студзеня па 7 сакавіка ў кальцавым калідоры 2-га паверха.

Тэлефоны для даведак: 293-27-67, 293-29-80.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

У Нацыянальную бібліятэку Беларусі прыбыў студэнцкі атрад “Алмаз”

23 Май 2024

На 45-м З’ездзе грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” першы сакратар Аляксандр Лук’янаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў генеральнаму дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіму Гігіну працоўную пуцёўку студэнцкага атрада для працы ў бібліятэцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб навацыях у дзейнасці садаводчых таварыстваў

22 Май 2024

21 мая Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках сумесных мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная сустрэча з адвакатам па тэме “Навацыі ў дзейнасці садаводчых таварыстваў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У песні ёсць крылы

22 Май 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам