ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё выстаўкі "Радзівілы і кніга"
Удзел бібліятэкі ў “ТІБО-2015”

Урачыстае гашэнне паштовага блока, прысвечанага Скарыне

Урачыстае гашэнне паштовага блока, прысвечанага Скарыне
Іншыя Навіны

16 красавіка ў бібліятэцы ў рамках XI Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў “Кніжная культура Беларусі XІ – пачатку XX ст.” адбылося ўрачыстае гашэнне паштовага блока, прысвечанага 525-годдзю з дня нараджэння Францыска Скарыны.


Гашэнне ажыццявілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі і першы намеснік генеральнага дырэктара РУП “Белпошта” Алена Анатольеўна Скрыпчык у прысутнасці ўдзельнікаў кнігазнаўчых чытанняў, супрацоўнікаў і чытачоў бібліятэкі.

Беларускія паштовыя маркі маюць ярка выражаную нацыянальную скіраванасць і адлюстроўваюць асноўныя аспекты развіцця нашай дзяржавы. У гэтых мастацкіх мініяцюрах знаходзяць адлюстраванне знакавыя падзеі гісторыі і культуры Беларусі.

Безумоўна, паштовая прадукцыя, прысвечаная 525-годдзю з дня нараджэння Францыска Скарыны, стане добрым падарункам беларускім і замежным філатэлістам і паслужыць папулярызацыі кніжнай культуры Беларусі.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам