ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь
Пясняр беларускай душы

Уручэнне дзяржаўных узнагарод работнікам культуры

Уручэнне дзяржаўных узнагарод работнікам культуры
Іншыя Навіны

10 кастрычніка ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” пад час ўрачыстага пасяджэння, прысвечанага Дню работнікаў культуры, адбылося ўручэнне дзяржаўных ўзнагарод Рэспублікі Беларусь.


Віншавальнае пасланне А.Р. Лукашэнкі абвясціў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькоў. З віншавальнымі словамі да прысутных звярнуўся міністр культуры Рэспублікі Беларусь П.П. Латушка.

Работнікам розных галін культуры былі ўручаны ўзнагароды Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі, Беларускага камітэта прафсаюза работнікаў культуры, цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Сярод адзначаных дзяржаўнымі ўзнагародамі быў рад прадстаўнікоў бібліятэчнай справы Беларусі:

Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё культуры, адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ўзнагароджана
СЛЕСАРЭНКА Галіна Міхайлаўна – дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева”;

Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Беларусі і ў сувязі са святкаваннем Дня работнікаў культуры ўручана
НАВУМЕНКА Тамары Сцяпанаўне – дырэктару Лоеўскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гомельскай вобласці;

Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Беларусі і ў сувязі са святкаваннем Дня работнікаў культуры аб’яўлена
КАРОЛІК Таццяне Аляксандраўне – вядучаму бібліятэкару дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 3 дзяржаўнай установы “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска”;

Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Ганаровым знакам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры за шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у справу эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі, за эфектыўную і добрасумленную працу, накіраваную на развіццё галіны культуры, высокі прафесіяналізм у рабоце, уклад ва ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, прафсаюзнага руху i ў сувязі са святам – Днём работнікаў культуры ўганаравана
САРОКІНА Ілона Уладзіміраўна, дырэктар установы культуры “Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна”;

Граматай цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” адзначана
ФРАЛОЎСКАЯ Аксана Вітальеўна – загадчыца сектара кадравай работы аддзела прававой і кадравай работы дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам